На Мікалая Уласевіча склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі

2012 2012-10-02T13:51:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Сёньня, 2 кастрычніка, на кватэру да астравецкага актывіста Мікалая Уласевіча прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ), якое мела месца 21 верасьня.

Нагадаем, што 21 верасьня Мікалай Уласевіч быў затрыманы  ў Астраўцы за распаўсюд агітацыйных перадвыбарчых улётак. Яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі і правялі асабісты дагляд яго і ягонага аўтамабіля. Пазней ператрус быў праведзены і ў вёсцы, дзе ён пражывае.

Супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі інфармацыйныя матэрыялы. Аднак, як паведамляе сам Улавевіч, міліцыянты відаць не схацелі складаць пратакол аб незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, таму і прыдумалі гэтае непадпарадкаваньне, нягледзячы на тое, што прайшло 10 сутак ад часу затрымання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international