Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна

2012 2012-10-02T12:19:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pushkin1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

Гарадзенскі абласны суд 2 кастрычніка разгледзеў скаргу асуджанага Смаргонскім раённым судом мастака Алеся Пушкіна. Паводле рашэння Смаргонскага суду Пушкін за ўдзел у мастацкім перфомансе ў гонар забітага энкавэдыстамі беларускага патрыёта Расціслава Лапіцкага быў засуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту (па пяць сутак за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і за непадпарадкаванне супрацоўнікамі міліцыі). Мастак не пагадзіўся з такім вердыктам раённага суду і падаў скаргу ў абласны суд.

Скаргу разглядаў суддзя Васіль Скок, які вёў працэс па-беларуску.

Алесь Пушкін даводзіў у сваёй скарзе, што смаргонскія міліцыянты парушылі Закон аб органах унутраных спраў і Закон аб мовах. Ён сцвярджаў, што былі парушаны яго правы, паколькі яму не паведамілі, што ён затрыманы, міліцыянты адмаўляліся выказаць свае патрабаванні па-беларуску, у час суду пастанова была абвешчана толькі па-расейску, а ў складзеных пратаколах пра адміністратыўнае парушэнне былі дапушчаны працэсуальныя памылкі.

У выніку разгляду суддзя пакінуў скаргу Алеся Пушкіна без задавальнення. 3 кастрычніка мастак выйдзе на волю пасля арышту.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international