Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Аршаншчына

2012 2012-10-02T11:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскім рэгіёне вялося адсочванне сітуацыі па выбарах на тэрыторыях Лепельскай акругі № 23, Аршанскай гарадской № 26, Аршанскай Дняпроўскай № 27 і Сенненскай № 30.

Мясцовыя СМІ

Ва ўсіх дзяржаўных раёнках рэгіёну з моманту абвяшчэння выбараў была сфарміравана рубрыка "Выбары - 2012". Як правіла яна заставалася пустой, толькі зрэдку там публікаваліся афіцыйныя паведамленні з выбараў (аб фарміраванні камісій, рэгістрацыі кандыдатаў і г.д.). ДзяржСМІ апублікавалі перадвыбарныя праграмы тых кандыдатаў, якія гэтыя праграмы падалі.

Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі

Стаўленне да выбараў апазіцыйных партый было разнастайным. Калі "Справядлівы свет" і "Гавары праўду" давялі сваіх кандыдатаў да завяршэння кампаніі, то БНФ і АГП знялі сваіх прадстаўнікоў напярэдадні датэрміновага галасавання. А БХД і КХП-БНФ выбары цалкам байкатавалі.

Утварэнне акруговых камісій

У склад камісій акругаў № 26 і № 27 дэмакратычныя сілы вылучылі ў агульнай складанасці 6 чалавек. З іх у склад камісіі быў уключаны толькі адзін прадстаўнік партыі "Справядлівы свет" Уладзімір Баршчэўскі.

Утварэнне ўчастковых камісій

У агульнай складанасці ў склад участковых камісій з боку апазіцыйных структур было вылучана 23человека. З іх толькі 6 прадстаўнікоў "Справядлівага свету" і два сябры АГП у склад камісій былі ўключаны. Пераважна камісіі былі сфармаваныя з прадстаўнікоў "Белай Русі", БРСМ, "Чырвонага крыжа", афіцыйных прафсаюзаў.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп

Усе ініцыятыўныя групы, якія падаваліся на рэгістрацыю, у Аршанскім рэгіёне былі зарэгістраваныя.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Па выніках паседжання акруговай камісіі Аршанскай гарадской акругі № 26 пасведчанні кандыдатаў атрымалі старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Людміла Дабрыніна (вылучана ад працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў), актывіст кампаніі "Гавары праўду" Канстанцін Анташкевіч (вылучаны шляхам збору подпісаў), а таксама вылучэнцы партыі "Справядлівы свет" Мікалай Петрушэнка і АГП Аляксей Ціханенка. Камісія адмовіла ў рэгістрацыі Аляксандру Клюеву, вылучанаму ад ЛДП. У яго выявілі значныя неадпаведнасці ў дэкларацыі аб даходах.

У Лепельскай акрузе № 23 кандыдатамі ў дэпутаты сталі старшыня Лепельскага райвыканкама Пётр Шыкшнян (вылучаны ад працоўных калектываў і зборам подпісаў), пенсіянер Хрыстафор Жаляпаў (вылучаны Партыяй БНФ) і прадпрымальнік Мікіта Мядзведскі (ад ЛДПБ). Падаўшы дакументы на рэгістрацыю вылучэнец Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Сяргей Мяфодзеў атрымаў адмову ў рэгістрацыі з-за парушэнняў дэкларацыі аб даходах. Ён не ўказаў аўтамабіль, які яму належыць, а таксама долі ў акцыянерных таварыствах.

Без страт абыйшлося ў Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27. Кандыдатамі зарэгістраваны старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін (ад працоўных калектываў і зборам подпісаў), кіраўнік Аршанскай гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Мікалай Дзямідаў (ад партыі), прадстаўнікі ЛДПБ Ларыса Разаева і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Наталля Лапіцкая. У апошняй выявілі некаторыя адхіленні ў дэкларацыі аб даходах, але падставай для адмовы ў рэгістрацыі гэта не стала.

Не здарылася адсеву і ў Сенненскай акрузе № 30. Тут пасведчанне кандыдата ў дэпутаты атрымалі дзеючы дэпутат Аляксандр Папкоў (ад працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў) і вылучэнец ЛДПБ Дзмітрый Язафатаў.

Збор подпісаў

Пры зборы подпісаў у Оршы і Аршанскім раёне выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Былі зафіксаваныя неаднаразовыя выпадкі, калі людзей на працу прасілі прынесці пашпарты і запісвалі без іх згоды ў падтрымку праўладнага кандыдата. Аналагічныя выпадкі зафіксаваныя ў інтэрнатах.

Агітацыйная кампанія

Агітацыйная кампанія на гэтых выбарах працякала млява і малапрыкметна. Фактычна ў Оршы яе вёў толькі кандыдат ад кампаніі "Гавары праўду" Канстанцін Анташкевіч, чыя каманда амаль штодня выстаўляла пікеты ў дазволеных месцах.
 
Распаўсюд друкаванай агітацыйнай прадукцыі вёўся па паштовых скрынях, плакаты расклейвалі на рэкламных тумбах, а таксама ў спецыяльна адведзеных месцах. Аднак іх было зусім мала і масавай цікавасці выбаршчыкаў яны не выклікалі.

Сустрэчы з выбаршчыкамі праводзіў толькі кандыдат Канстанцін Анташкевіч. Яны былі нешматлюднымі (ад 3-х да 50чел.) І ў іх удзельнічалі ідэалагічныя работнікі, якія імкнуліся дыскрэдытаваць апазіцыйнага кандыдата.

Праўладныя кандыдаты праводзілі сустрэчы з выбаршчыкамі толькі на прадпрыемствах, куды апазіцыйным кандыдатам доступ быў забаронены.

Тэледэбаты адбыліся толькі на Аршанскай гарадской акрузе № 26. Па астатніх акругах дэбаты не адбыліся з-за адмовы праўладных кандыдатаў.

Назіраліся шматлікія выпадкі, калі дзяржаўныя СМІ вялі датэрміновую і адкрытую агітацыю за праўладных кандыдатаў. Гэтымі матэрыяламі вызначыліся "Аршанская газета", "Наша Талачыншчына", "Голас Сенненшчыны", "Лепельскі край" і асабліва абласная газета "Віцебскі рабочы".

Датэрміновае галасаванне

Сумеснымі намаганнямі праваабаронцаў і кампаніі "Справядлівыя выбары" у Оршы былі ахоплены назіраннем большасць выбарчых участкаў. Асобныя ўчасткі былі ахоплены назіраннем і ў Аршанскім раёне.

На шэрагу участкаў адзначалася істотнае разыходжанне ў падліках колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні па дадзеных назіральнікаў і камісій. Прычым заўсёды камісіі давалі вялікую лічбу. Так, па ўчастку № 2 у Оршы розніца склала 200 чалавек, на ўчастку № 35 - 145 чалавек.

Падчас датэрміновага галасавання масава фіксаваліся выпадкі прымусовага галасавання, калі адміністрацыя прадпрыемстваў і арганізацый пагрозамі прымушала работнікаў прагаласаваць датэрмінова, адпускаючы людзей для гэтага з працы і нават даючы транспарт.

Дзень выбараў

Як паказалі дадзеныя назіральнікаў рэальная яўка выбаршчыкаў па горадзе Орша склала крыху вышэй за 50 адсоткаў. На шэрагу участкаў у спальных раёнах горада выбары не адбыліся наогул.

Назіральнікі як правіла не атрымлівалі ніякай інфармацыі ад членаў камісій, іх садзілі далей ад скрыняў і сталоў выдачы бюлетэняў. Больш за тое на гэты раз назіральнікі ад БРСМ, Белай Русі і падобных праўладных арганізацый атрымалі ўказанне назіраць за дзеяннямі незалежных назіральнікаў, а не камісій.

На большасці участкаў назіраліся масавыя фальсіфікацыі, звязаныя з яўкай выбаршчыкаў і галасаваннем на даму. Так на ўчастку № 51 акругі № 27, што размешчана ў Оршы, у памяшканні дыстанцыі энергазабеспячэння ў дзень выбараў прагаласавалі 150 чалавек на ўчастку і 448 чалавек (!) на даму.

На ўчастку № 12 у вёсцы Панізоўе Аршанскага раёна 344 чалавекі на ўчастку і 236 на даму.

Не застаўся ў баку і Аршанская гарадская акруга № 26. Тут да прыкладу на ўчастку № 26 у спісах для датэрміновага галасавання было157 чалавек, але пры адкрыцці скрыні датэрміновага галасавання ў ёй выявілася 283 бюлетэня. Камісія парушэнняў не ўгледзела.
Па дадзеных назіральнікаў, практычна на ўсіх участках пры ўскрыцці скрыняў былі бачныя стосы складзеных бюлетэняў, якія сведчаць пра ўкідванне. Працэдура падліку была непразрыстай. Колькасць прыняўшых удзел у галасаванні адрознівалася ад дадзеных назіральнікаў на асобных участках амаль у два разы.

Такім чынам, можна пэўна сцвярджаць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў у Аршанскім рэгіёне былі сфальсіфікаваныя і іх вынік не адлюстроўвае волевыяўлення грамадзян.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international