viasna on patreon

Пра беларускіх палітвязняў распавялі на самай буйной кніжнай выставе ў Швецыі

2012 2012-10-01T16:07:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gc3b6teborg-book-fair-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 26 па 30 верасня ў Гётэборгу адрузу на некалькіх стэндах кніжнай выставы-кірмаша наведвальнікі змаглі ўбачыць інфармацыю пра Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў. Прапаноўвалася дасылаць паштоўкі са словамі падтрымкі ў беларускія турмы. Правам чалавека былі прысвечаныя таксама публічныя выступы і дыскусіі ў межах выставы.

На стэндзе арганізацыі Östgruppen былі падрыхтаваныя плакаты з заклікамі вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама паштоўкі, якія можна было адразу з выставы адправіць беларускім палітвязням. У межах выставы адбылася прэзентацыя Марціна Угла з Östgruppen пад назвай “Усе мы Алесь”, прысвечаная старшыні ПЦ “Вясна”.

Аннэлі Джордал распавяла пра сваё падарожжа ў Беларусь, якое ператварылася ў кнігу. Аўтарка асобна распавяла пра масавыя затрыманні і збіццё актывістаў у Беларусі падчас мітынгаў пратэсту. А былы камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг -  пра тое, як можна адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан адказаў на пытанні, звязаныя з дыпламатычным крызісам паміж нашымі краінамі – наступствы падтрымкі грамадзянскай супольнасці, “плюшавы дэсант” і інш.

Праблема дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасці была агучана беларускімі актывістамі і прадстаўніком шведскай арганізацыі TUPILAK Білам Шылерам, які летась прысутнічаў на гей-прайдзе ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства