12 студзеня ў Барысаве адбыўся суд над сябрам Партыі БНФ Сяргеем Салашам. Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Менскага абласнога савету дэпутатаў Зьмітра Бабіцкага асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышту

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 студзеня сябра Партыі БНФ з Барысава Сяргей Салаш быў затрыманы каля свайго дома падчас таго, як незнаёмы мужчына пачаў правакаваць яго на бойку. Адміністратыўная справа на актывіста, давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Менскага абласнога савету дэпутатаў Зьмітра Бабіцкага, была складзена па арт.156 КаАП - дробнае хуліганства. Падчас усёй агітацыйнай кампаніі Сяргей Салаш прымаў актыўны ўдзел у распаўсюдзе інфармацыі пра Зьмітра Бабіцкага, Партыю БНФ, нафтава-газавую праблему, з якой сутыкнулася Беларусь напярэдадні мясцовых выбараў.

12 студзеня ў Барысаўскім гарадзкім судзе ў 10 гадзінаў раніцы пачалося судовае паседжаньне, якое цягнулася да канца працоўнага дня. Судзьдзя Кобец Ю.М. абвясьціў рашэньне ў 18 гадзінаў вечара, калі ўжо зачыняўся будынак суду, не пусьціўшы пры гэтым на вынясеньне прысуду грамадзкіх абаронцаў і журналістаў. Сяргей Салаш абвінавачаны нібыта ў нецэнзурнай лаянцы і пакараны адміністратыўным арыштам на 5 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international