“Маладзечанская газета” акрэсліла выбары як “агульны поспех”

2012 2012-10-01T14:38:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladzechanskaja_gaeta-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнае мясцовае выданне толькі на завяршаючым этапе ўбачыла выбарчую кампанію.

У шматлікіх апошніх публікацыях, прысвечаных працэсу галасавання і вынікам выбараў, раёнка старалася падкрэсліць сумленнасць прадстаўнікоў камісій, паказаць вялікі адсотак датэрміновага галасавання як вялікае дасягненне, адзначыць значную ролю праўладных грамадскіх арганізацый і ўзгадаць ў зняважлівым тоне незалежнага назіральніка. Складаецца ўражанне, што ўсе тэмы былі рэакцыяй на інфармацыю незалежных СМІ аб адпаведных выбарчых праблемах і парушэннях.

Агульны настрой публікацыяў лёгка адгадваецца ўжо па загалоўках: “Без падказак і прымусу”, “Выпрабаванне выбарамі”, “Высокі давер”, “Агульны поспех”.

“Агульны поспех” – гэта назва зваротаў да маладэчанцаў выбраных дэпутатаў. Абодва дэпутата выказалі ўдзячнасць не толькі выбаршчыкам, але і прадстаўнікам камісій, якія “добрасумленна і якасна выконвалі свае абавязкі”.  Са слоў падзякі дэпутата Кулеша яшчэ вынікае, што нейкім чынам у выбарах дапамагаў яму і райвыканкам.

Аднаму з самых актыўных ўдзельнікаў выбарчых кампаній у Маладэчне – назіральніку ад БХК Эдуарду Баланчуку – газета прысвяціла цэлы абзац у артыкуле “Без падказак і прымусу”. Гэты матэрыял наогул распавядаў пра ўзнёслыя уражанні ад арганізацыі выбараў у рэгіёне расійскай дэпутаткі Святланы Максімавай, назіральніцы ад СНД. Пра Эдуарда Баланчука ўзгадалі ў зняважлівым тоне. “Ён з тых людзей, якія жадаюць бачыць у Выбарчым кодэксе тое, што ім хочацца, а не тое, што там зафіксавана,” – адрэагавала на заўвагі назіральніка Максімава.

Пры гэтым самому Эдуарду на старонках газеты слова ніхто не даў. Затое прыведзены “правільныя” ацэнкі выбараў з боку іншых (“правільных”) назіральнікаў – ад працоўных калектываў ці “Белай Русі”.

У паведамленнях пра галасаванне на некаторых выбарчых участках аўтары падкрэсліваюць, што “датэрміновае галасаванне – вельмі дарэчы”, а вялікі адсотак датэрмінова прагаласаваўшых на адным з участкаў адзначаны асабліва, быццам вялікае дасягненне.

Наогул пасля азнаямлення з газетнымі публікацыямі можна падумаць, што да выбараў маладэчанцы ставяцца як да вялікага свята і дадаткова выкарыстоўваюць іх як магчымасць атрымаць задавальненне ад мастакай самадзейнасці і зрабіць танныя пакупкі.

“Някіх заўваг” – гэтым найчасцей выкарыстоўваемым выразам можна акрэсліць усе выбарчыя матэрыялы ў афіцыйнай прэсе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international