Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА не пацвердзілася

2012 2012-10-01T12:31:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Інфармацыя пра змяшчэнне Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую напрыканцы мінулага тыдня распаўсюдзіла ІАУ "Платформа", не пацвердзілася. Пра гэта Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома 1 кастрычніка – пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі №2 наведаў адвакат.

Па словах адваката, Алесь выглядае нармалёва і мае пазітыўны настрой. Таксама праваабаронца распавёў, што да свайго юбілею атрымаў каля 300 віншавальных паштовак.

Нагадаем, увечары 27 верасня з’явілася інфармацыя аб тым, што старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі напярэдадні свайго 50-годдзя, якое прыпадае на 25 верасня, быў змешчаны ў штрафны ізалятар (ШЫЗА).  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international