Барысаў: праваабаронца так і не атрымаў адказ на сваю скаргу

2012 2012-09-30T21:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

У дзень выбараў, 23 верасня, праваабаронца Алег Мацкевіч напісаў скаргу ў ЦВК і акруговую камісію Барысаўскай гарадскога выбарчай акругі № 62 з нагоды парушэнняў пры галасаванні на даму. Мінуў тыдзень - адказу з акруговай камісіі так і не паступіла.

Алег Мацкевіч быў акрэдытаваны назіральнікам на ўчастку № 9 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 і выязджаў з сябрамі камісіі на галасаванне дома. Аказалася, што трое з нібыта тых, хто звярнуўся з просьбай аб выездзе выбаршчыкаў - памерлыя. Акрамя таго, назіральніка здзівіла, што да канца дня тых, хто галасуе на даму аказалася падазрона шмат -140 чалавек. Праваабаронца ў гэты ж дзень напісаў скаргі ў ЦВК і акруговую выбарчую камісію.

«ЦВК адказаў увечары 23 верасня, - кажа Мацкевіч. - Аднак назваць гэта адказам па сутнасці нельга - проста напісалі, што перадалі маю скаргу ў акруговую камісію. З акруговай камісіі пакуль ніякага адказу няма. Паводле выбарчага заканадаўства нашай краіны, «звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, галасаваннi аб адклiканнi дэпутата, сябра Савета Рэспублікі, якія паступілі ў камісіі, дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, разглядаюцца ў трохдзённы тэрмiн з дня паступлення звароту, а звароты, якія паступілі у дзень выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адклiканнi дэпутата, сябра Савета Рэспублікі, - неадкладна. Звароты, у якіх утрымліваюцца звесткі, якія патрабуюць праверкі, разглядаюцца не пазней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня паступлення». Не магу сабе ўявіць, якая дадатковая праверка патрэбна была акруговай камісіі па маёй скарзе. Тым не менш, у іх фармальна яшчэ ёсць час на адказ да 2 кастрычніка. Буду чакаць».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international