Беларускія мытнікі падвергнулі дагляду грамадскіх актывістаў

2012 2012-09-30T13:16:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siemianiuki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cяржук і Ірына Семянюкі падчас віншавальнай акцыі для Алеся Бяляцкага. Фота Юліі Дарашкевіч

Cяржук і Ірына Семянюкі падчас віншавальнай акцыі для Алеся Бяляцкага. Фота Юліі Дарашкевіч

30 верасня на беларуска-украінскай мяжы, у пункце пропуску “Новая Гута”, мытнікі завярнулі на дагляд аўтамабіль сям’і грамадскіх актывістаў Сержука Семянюка і Ірыны Смяян-Семянюк.

Сям’я вярталася з Украіны, дзе на выходных наведвала сваякоў.

Як паведаміла Ірына, каля паўгадзіны іх проста трымалі – напэўна, не ведалі, што з імі рабіць. Пасля супрацоўнік мытні Пётр Хамутовіч са словамі “мы ж не ведаем, дзе вы раз’язджаеце” паведаміў, што іх аўтамабіль будзе падвергнуты дагляду.   

Але дагледзелі не толькі аўтамабіль, але і ўсе асабістыя рэчы Ірыны і Сержука, склаўшы акты дагляду. Нічога забароненага мытнікі не знайшлі.

- Відаць, ім спадабаліся майкі кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, якія былі ў машыне, бо адну нават развярнулі і  паглядзелі з цікаўнасцю, - адзначае Сяржук Семянюк. – Дагледзілі ўсе нашыя рэчы, цалкам машыну – усе бардачкі, капот і г.д. Шукалі грошы – гэта абсалютна відавочна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international