Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

2012 2012-09-28T15:54:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_kavaliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва  патрабуе адмены прысуду, паводле якога Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прызналі вінаватымі ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. "У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва.

У скарзе аб’ёмам больш як 50 старонак пералічваюцца парушэнні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, хадайніцтвы, якія адхіліў суд, парушэнні права на абарону, калі адваката не пускалі ў СІЗА, парушэнне права на абскарджванне прысуду, калі Кавалёву не дазволілі сустрэцца з адвакатам напярэдадні выканання смяротнага пакарання. Да скаргі дададзена шмат фота- і відэаматэрыялаў, стоп-кадры відэазапісаў. Узгадваюцца факты парушэння парадку выняцця відэа з камераў назірання метро.

"Скаргу прынялі, але суддзя яе нават не паглядзеў – адразу адклаў у бок. Сказаў толькі, што яе прынялі да разгляду, і цяпер цягам месяца я буду чакаць адказу", - сказала Любоў Кавалёва.

Але ў яе ўжо быў сумны досвед зносінаў з рознымі інстанцыямі за той, час, пакуль яна змагалася за годнасць  і жыццё сына: у СІЗА КДБ двойчы знікала даверанасць, якую мусіла падпісаць кіраўніцтва, каб Любоў Кавалёва магла прадстаўляць інтарэсы Уладзіслава, з той самай установы ёй так і не вярнулі запісы, яія сын вёў падчас зняволення і з якімі спрабаваў бараніцца ў судзе.

Таксама ў скарзе гаворыцца пра тое, што ў судзе разглядаліся паказанні Уладзіслава Кавалёва, якія яго змусілі даць пад ціскам і ў адсутнасці адваката, прычым падчас папярэдняга следства ў яго былі зафксаваныя цялесныя пашкоджанні.  У судовым  паседжанні Кавалёў ад гэтых паказанняў адмовіўся, заявішы, што невінаваты, што абгаварыў сябе і Дзмітрыя Канавалава, бо супраць яго ўжываліся сілавыя метады. А тксама метады псіхалагічнага ўздзеянні, бо на судзе хлопец паказаў, што падчас следства да яго прыходзілі людзі, якія называлі сябе супрацоўнікамі КДБ, але змест гаворак з імі нідзе афіцыйна не фіксаваўся і пратаколы не складаліся.

Згадваецца ў скарзе і тое, што суд задавальняў усе хадайніцтвы абвінавачання, а большасць хадайніцтваў абароны суд адхіліў, і дадзены факт сведчыць аб няроўнасці бакоў у працэсе і аб адсутнасці незалежнасці і бесстароннасці суда.

Да ўсяго адвакат быў дапушчаны да Кавалёва толькі адзін раз, калі не лічыць следчых дзеянняў, абаронцу не дапусцілі да абвінавачанага ні напярэдадні суду, ні напярэдадні выканання прысуду, хаця падабаронны неаднаразова хадайнічаў аб прадастаўленні магчымасці асабістай сустрэчы з адвакатам, але суд фактычна пазбавіў яго права на абарону.

Матыў злачынства з боку Уладзіслава Кавалёва так і не быў вызначаны, а паказанні Кавалёва на папярэднім следстве атрыманы з парушэннем крымінальна-працэсуальнага закона, у сувязі з чым не могуць быць пакладзены ў аснову абвінаваўчага прысуду; суд, выносячы прысуд аб вінаватасці Кавалёва, дзейнічаў на шкоду яго інтарэсам, інтарэсам грамадства і дзяржавы, спрыяючы фармаванню адмоўнай думкі ў грамадстве аб усёй судовай сістэме, фармуючы страх і нянавісць да судовай улады, гаворыцца ў скарзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international