Баранавічы: ЦВК не хоча разглядаць скаргу назіральніка Сяргея Гоўшы

2012 2012-09-28T14:26:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/housha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

Праваабаронца Сяргей Гоўша (Баранавічы)

27 верасня праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ на сваю пісьмовую заяву з ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай, дзе паведамляецца, што пытанні, якія ўзняў назіральнік, выходзяць за рамкі паўнамоцтваў ЦВК.

Раней мы паведамлялі, што Сяргей Гоўша зафіксаваў прымусовае галасаванне студэнтаў на выбарчым участку № 24 (гімназія № 4). Назіральнік высвятліў, што адміністрацыя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта мэтанакіравана, запалохваючы студэнтаў высяленнем з інтэрнатаў, пазбаўленнем стыпендыі і г.д., прымушала іх абавязкова прагаласаваць датэрмінова.

У сваёй заяве ў ЦВК Сяргей Гоўша даводзіў, што па інфармацыі незалежных назіральнікаў, яшчэ да абеду 21 верасня на выбарчым участку № 21 (4-я гімназія) прагаласавала 40,3%  ад спісачнага складу выбаршчыкаў.

Аб прымусовым галасаванні, паведамляў Сяргей Гоўша ЦВК, заявілі студэнты 4-га курса педагагічнага і інжынернага факультэтаў. Загады яны атрымалі ад куратараў сваіх групаў: Наталлі Майсеенка і Ганны Верамейка адпаведна.

Назіральнік прасіў ЦВК правесці праверку па выкладзеных фактах і прыняць адпаведныя меры да парушальнікаў Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса РБ.

Аднак ЦВК ухілілася ад разгляду заявы Сяргея Гоўшы па сутнасці. Заява перанакіраваная ў Генеральную пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international