Аршанская пракуратура адфутбольвае скаргі на парушэнні на выбарах

2012 2012-09-28T14:16:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Справядлівыя выбары» па Оршы Мікалай Дзямідаў, па выніках датэрміновага галасавання і галасавання на участках ім было накіравана чатыры скаргі ў пракуратуру горада Оршы, у якіх ён звяртаў увагу на парушэнне ў працы выбарчых камісій.

У выніку ўсе чатыры скаргі гарадской пракуратурай былі перанакіраваны для разгляду ... у акруговую выбарчую камісію, г.зн. у той самы орган, на які ён і скардзіўся.

Калі прытрымлівацца логіцы пракуратуры, атрымліваецца, што камісія павінна разгледзець скаргі на свае ўласныя дзеянні, а затым і саму сябе пакараць.

Мікалай Дзямідаў лічыць, што тым самым пракуратура, якая павінна сачыць за выкананнем заканадаўства, свядома ўхіляецца ад выканання сваіх непасрэдных абавязкаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international