Сябра АГП Уладзімер Радзівончык пакараны судом Пружанскага раёну на 5 сутак адміністратыўнага арышту

2007 2007-01-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спадар Радзівончык быў затрыманы міліцыянтамі ў родным горадзе 11 студзеня. Не зважаючы на тое, што сябра АГП скардзіўся на кепскі стан здароўя, яго адвезьлі ў пастарунак. Пазьней туды прыйшлося выклікаць машыну “хуткай” дапамогі, але пасьля абсьледваньня ў шпіталі Ўладзімера Радзівончыка зноў прывезьлі ў міліцыю, а потым – у суд. Спадар Радзівончык запатрабаваў адваката, таму разгляд справы перанеслі на 12 студзеня.

У часе судовага паседжаньня міліцыянты абвінавацілі сябра АГП у тым, што той “нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы” на адрас нейкай асобы. Уладзімер Радзівончык спрабаваў давесьці, што гэта – няпраўда, і што ён увогуле ня ведае згаданага чалавека. Тым ня менш, судзьдзя Алена Лагода прызнала сьведчаньні міліцыянтаў слушнымі і пакарала актывіста апазыцыйнай партыі пяцю суткамі арышту, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international