Раёнка распавяла, як выбары ашчаслівілі мазырцаў

2012 2012-09-27T14:55:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palesse_life.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Большасць раённых газет Гомельскай вобласці падалі справаздачы з прайшоўшых 23 верасня выбараў у Палату прадстаўнікоў у традыцыйным пафасным стылі, выдаючы пажаданае (уладай) за сапраўднае.

Напрыклад, рэчыцкая газета «Дняпровец», пішучы пра наведванне выбарцамі ўчасткаў для галасавання, сказала, што «людскі паток не прыпыняўся ні на хвіліну».

А мазырская раённая газета «Жыццё Палесся» пайшла далей за ўсіх, напісаўшы па выніках, што «калі ў цябе ёсць выбар – гэта ўжо шчасце. У мінулую нядзелю шчаслівымі сталі адразу некалькі дзесяткаў тысяч жыхароў Мазыра, якія прынялі ўдзел у галасаванні». No comment…

Калі верыць раённай газеце, то «на ўсіх участках было мнагалюдна». А маладыя людзі, якія ўпершыню бралі ўдзел у галасаванні, атрымлівалі ў падарунак... ручку. Аказваецца, сапращды мала трэба чалавеку для шчасця. У кожнага выбарца Мазыра была «радасць на твары». На ўчастках не толькі працавалі буфеты ды спявалі самадзейныя калектывы, але і прайшоў «майстра-клас пра прадстаўленні паслуг цырульні насельніцтву».  

Заканчваецца артыкул так: «Свята атрымалася. А значыць, выбары адбыліся».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international