Літва не пусціла Мікалая Уласевіча на канферэнцыю і скасавала яму візу

2012 2012-09-27T11:14:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

26 верасня грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч з раніцы накіроўваўся ў Вільню на міжнародную навуковую канферэнцыю, якая была прысвечана ядзернай бяспецы. Уласевіч ехаў туды з дакладам па запрашэнні літоўскіх калегаў.

Беларускі памежны і мытны кантроль актывіст прайшоў без праблемаў, а вось літоўскі бок яго затрымаў. Міколу Уласевіча трымалі на мяжы каля шасці гадзін. Разабрацца ў незразумелай сітуацыі прыязджаў на мяжу нават дэпутат сойму Казімірас Уока, але ўсё марна. Урэшце Уласевіча так і не пусцілі ў Літву. Больш таго – яму скасавалі візу, выдадзеную раней у літоўскай амбасадзе. Ніякага тлумачэння пры тым беларускаму дэмакратычнаму актывісту не далі.

Пазней высветлілася, што ў аналагічную сітуацыю трапіла і вядомая беларуская актывістка экалагічнага руху Тацяна Новікава. Ёй таксама скасавалі візу. Новікава паведаміла, што яе прозвішча ўнесена ў спіс МУС Літвы як асобы, непажаданай і пагражаючай бяспецы гэтай краіны. Напэўна, такія абсурдныя і недэмакратычныя дзеянні літоўскіх уладаў у дачыненні да беларускіх грамадскіх эколагаў выклічуць зараз у Літве чарговы палітычны скандал, як гэта было раней у сітуацыі з Алесем Бяляцкім.

“Гарадзенская Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international