Ад Леаніда Судаленкі запатрабавалі дэкларацыі аб прыбытках за пяць год

2012 2012-09-27T09:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Гомельскі праваабаронца і ўся ягоная сям’я мусяць адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках за пяць год. Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля запатрабавала ад Леаніда Судаленкі адпаведныя дакументы. Таксама дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці мусяць прадаставіць ягоная жонка і сын, які зараз служыць у войску.

На думку Леаніда Судаленкі, патрабаванне носіць палітычны характар.

Леанід Судаленка:
-- Я на выбарах не сядзеў, склаўшчы рукі. Я аказваў вялікую дапамогу тым кандыдатам, якіх не зарэгістравалі: падрыхтаваў ад іх імя звыш 23 скарг. Прычым не толькі ў Цэнтральню камісію, але і ў Вярхоўны суд. Таксама я падрыхтаваў шмат скаргаў, у тым ліку і ў суд, на этапе агітацыі, калі кандыдатам ад АГП газеты адмаўлялі друкаваць іх перадвыбарчыя праграмы, на тэлебачанні адмаўлялі...

Апошні раз ад Леаніда Судаленкі і ягонай сям’і патрабавалі дэкларацыю аб прыбытках за пяць год падчас мінулай парламенцкай кампаніі ў 2008 годзе.

Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international