На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага

2012 2012-09-26T08:02:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kieu-bialiacki-50.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Збор подпісаў у падтрымку Бяляцкага

Збор подпісаў у падтрымку Бяляцкага

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.

Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўку, якую адправяць на адрас турмы, дзе трымаюць Бяляцкага.

«Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага вязьнем сумленьня і ўжо доўгі час патрабуюць ад беларускіх уладаў яго вызваліць, паколькі перакананыя, што яго перасьлед палітычна матываваны», — распавёў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Багдан Аўчарук, які прадстаўляе міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

Падобныя акцыі прайшлі сёньня ў іншых украінскіх гарадах, а таксама ў Парыжы, Бэрліне, Маскве і Варшаве.

Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international