Максім Губарэвіч з Гародні засуджаны да 4-ых сутак арышту

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Максім Губарэвіч, актывіст выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога савету Сяргея Антусевіча, засуджаны сёньня судом Ленінскага раёну Гародні да 4-х сутак адміністрацыйнага арышту. Максім Губарэвіч быў затрыманы 11 студзеня супрацоўнікамі міліцыі Генадзем Казлоўскім і Юрыем Рагачэўскім а палове пятай вечара каля школы № 11, у якой знаходзіцца выбарчы ўчастак. Сябра партыі БНФ Губарэвіч ажыцьцяўляў там назіраньне за хадой галасаваньня. Паводле сьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі ён нібыта нецэнзурна лаяўся на вуліцы і паводзіў сябе нахабна. Суддзя Зінаіда Барцэвіч засудзіла грамадзка-палітычнага актывіста паводле стандартнага артыкулу 156 за хуліганства. Нагадаем, што пад час выбарчай кампаніі мінулай вясной Максіма Губарэвіча ужо двойчы засуджвалі да адміністрацыйнага арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства