У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2012 2012-09-26T07:47:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/107941.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве.

Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве.

 

25 верасня ў польскай сталіцы прайшоў пікет і малітва за вызваленне беларускага палітвязня.

Каля 50 чалавек сабралася з плакатамі каля гатэля Sofitel-Victoria, дзе ў той час праходзіла канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У руках яны трымалі плакаты з заклікамі вызваліць беларускага палітвязня, а таксама віншаванні з днём нараджэння Бяляцкага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел як беларускія праваабаронцы, так і ўдзельнікі канферэнцыі з розных краін. Таксама на акцыі кожны ахвотны мог адправіць віншавальную паштоўку палітвязню.

Пазней у касцёле святога Аляксандра адбылася імша за вызваленне Бяляцкага.

"Еўрапейскае радыё".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international