Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага

2012 2012-09-25T16:00:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/migalski-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Офіс дэпутата Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі даслаў віншаванне для Алеся Бяляцкага 24 верасня - у дзень, калі ў Варшаве праходзіла канферэнцыя па Беларусі:

«Дарагі Алесь!

На сённяшняй канферэнцыі, прысвечанай выбарам у Беларусі, мы не забыліся таксама і пра беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку і пра цябе. Твая жонка, Наталля, распавяла нам, з якімі праблемамі ты змагаешся кожны дзень. Павер нам, што мы памятаем пра цябе, мы з табой і будзем змагацца за тваё вызваленне.

На нашай сустрэчы прысутнічаў Зміцер Бандарэнка, хоць яшчэ некалькі месяцаў таму ён знаходзіўся ў зняволенні ў калоніі. Яго прысутнасць дае нам надзею, што на наступнай такой сустрэчы сярод гасцей будзеш і ты.

Заўтра твой Дзень нараджэння. У гэты асаблівы дзень мы жадаем табе непахіснасці і надзеі на светлую будучыню. Мы верым, што твая мара - Вольная Беларусь - хутка збудзецца...

Жыве Беларусь!
Мы з табою!

Офіс дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага:
Ганна Каколус
Ганна Бяляс
Оля Бушкевіч
Адам Скаўрон
Мацей Стахура»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international