У Аршанскім раёне сябры ўчастковай камісіі ратаваліся ўцёкамі

2012 2012-09-25T09:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна. Участковая камісія прыехала з вынасной урнай да пажылых людзей праводзіць галасаванне дома. Як аказалася, многія выбаршчыкі зусім не прасілі выбарчую камісію прыязджаць да іх.

Калі сябры ўчастковай камісіі разам з назіральнікам ад БХК Васілём Берасневым зайшлі на падворак пенсіянеркі Валадзько і рашуча прапанавалі прагаласаваць, тая апешыла. Яна ўвогуле не збіралася браць удзел у выбарах. Нядоўга думаючы, бабуля выхапіла з свайго плота драўляны кол і накінулася на няпрошаных гасцей. Далейшае нагадвала сцэну са старога савецкага фільма «Сабака Барбос і незвычайны крос». Увогуле, ледзь ногі панесці паспелі.

Такіх выпадкаў ніколі не назіралася раней. На думку Васіля Бераснева, гэта сведчыць аб тым, што павальны прымус да ўдзелу ў выбарах стаў ўсё часцей сустракаць пратэст ў радавых грамадзян.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international