На Аршаншчыне галасаванне дома пабіла ўсе рэкорды

2012 2012-09-25T09:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-doma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нават на фоне агучаных шматлікіх парушэнняў у ходзе нядаўна адбыўшыхся «выбараў» у Палату прадстаўнікоў, інфармацыя з выбарчых участкаў Аршанскай Дняпроўскай акругі № 27 вылучаецца сваім размахам. Гаворка ідзе аб галасаванні на даму.

Мяркуйце самі. На ўчастку № 51, які размешчаны ў Оршы ў памяшканні дыстанцыі энергазабеспячэння, у дзень выбараў прагаласавалі 150 чалавек на ўчастку і 448 чалавек (!) на даму.

На ўчастку № 12 у вёсцы Панізоўе Аршанскага раёна 344 чалавекі на ўчастку і 236 на даму.

Не засталася ў баку і Аршанская гарадская акруга № 26. Тут да прыкладу на ўчастку № 26 у спісах для датэрміновага галасавання лічылася 157 чалавек, але пры адкрыцці скрыні датэрміновага галасавання ў ёй выявілася 283 бюлетэня. Камісія парушэнняў не ўгледзела.

На думку назіральнікаў, такую колькасць тых, хто галасуе на хаце немагчыма растлумачыць ніякімі законнымі прычынамі. Яны лічаць, што ў дадзеным выпадку з дапамогай гэтых лічбаў галасавання на хаце камісіі выканалі каманду фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international