Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Ірландыя, Польшча, Чэхія, Швецыя

2012 2012-09-25T15:01:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/postcard.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага далучыліся такія праваабарончыя арганізацыі, як Front Line з Дубліна, “Людзі ў небяспецы” (People in Peril Association) з Браціславы, Польская Хельсінкская Фундацыя па правах чалавека з Варшавы, “Абаронцы грамадзянскіх правоў” (Civil Rights Defenders) са Стакгольму і не толькі…


Front Line (Дублін, Ірландыя)


People in Peril Association (Браціслава, Славакія)


Польская Хельсінкская Фундацыя па правах чалавека (Варшава, Полшча)


Civil Rights Defenders (Стакгольм, Швецыя)

Таксама Алесю Бяляцкаму  прыйшло віншаванне ад шведкі Малін Белаторэ:


“Віншавальнае прывітанне Алесю з Швецыі!

Шкада, што Вам даводзіцца сустракаць Ваш дзень народзінаў у турме, нягледзячы на тое, што Вы не здзейснілі ніякага злачынства.

Вашая праца – гэта зусім не злачынства, гэта барацьба за свабоду!

Вы з’яўляецеся ўзорам для шматлікіх людзей і натхняеце змагароў па ўсім свеце!

Калі б было болей людзей з Вашай адвагай і годнасцю, то Беларусь не была б зараз ва ўладзе дыктатара.

Не здавайцеся!

З павагай,
Малін Белаторэ”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international