Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Ганна Мартыноўская і Юры Калбасіч - давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Глыбоцкага райсавету Яраслава Берніковіча - наведаўшы шэраг выбарчых участкаў, адзначылі парушэньні ў арганізацыі выбараў

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спадарыня Мартыноўская распавяла Радыё Свабодзе, што з іхнай прысутнасьцю на выбарчы ўчастак у вёсцы Карабы прывезьлі на машыне 16 кабет-пенсіянэрак – на “добраахвотнае” датэрміновае галасаваньне.

Мартыноўская: “Я ж чула, як яны казалі: “Ай, прывезьлі -- і добра! Зараз прагаласуем, і ўсё! Толькі мы ня ведаем, хто ён такі, за каго галасаваць будзем!” Я пытаюся: “Дык як жа вы будзеце галасаваць, калі нават прозьвішча ня ведаеце?” “Ай, дык мы спытаем. І нам усё пакажуць!” – кажуць. Людзі ж гавораць, не ўсьведамляючы, што гэта парушэньне заканадаўства!”

Ганна Мартыноўская пакуль не фіксавала заўважаных парушэньняў, абмежаваўшыся, хіба, вуснымі заўвагамі. Аднак на чарговым выбарчым участку ў вёсцы Шунеўцы яе сустрэў намесьнік начальніка раённае міліцыі Аляксей Протас, запрасіў “на гутарку”, а затым склаў пратакол: нібыта, яна заклікала людзей байкатаваць датэрміновае галасаваньне. Пры гэтым спадарыню Мартыноўскую запэўнілі: быццам, маюцца нават сьведкі гэтага факту, і справа будзе перададзена ў суд, калі яны пацьвердзяць тое, у чым вінавацяць прадстаўніцу БГК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international