Полацк: назіральнік падае скаргі ў пракуратуру і акруговую камісію

2012 2012-09-25T09:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Сяргей Малашонак падаў дзве скаргі на дзеянні Полацкай участковай выбарчай камісіі № 31.

Першая скарга ў абласную пракуратуру ставіцца да складання спісаў для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Па заяве назіральніка, у гэтыя спісы выбаршчыкі ўносіліся не па сваёй пісьмовай або вуснай заяве, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс, а са слоў людзей, якія сумесна пражываюць з імі.

Другая скарга пададзена ў акруговую камісію на дзеянні старшыні ўчастковай камісіі № 31 Сяргея Капітана, які адмовіўся паказаць назіральніку спісы для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Далей старшыня аднаасобна, без нарады з іншымі членамі камісіі, прыняў рашэнне аб выдаленні назіральніка з участку за нібыта ўмяшанне ў працу камісіі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international