У Оршы на ўчастку зніклі несапраўдныя бюлетэні

2012 2012-09-25T09:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, на некаторых участках Аршанскай гарадскога акругі № 26 у першы дзень датэрміновага галасавання 18 верасня выдаваліся бюлетэні, у якіх прысутнічала прозвішча Аляксея Тіханенкава, які напярэдадні быў зняты з выбараў рашэннем з'езда Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Так, па інфармацыі камісіі ўчастка № 8 у першы дзень такіх бюлетэняў выбаршчыкам было выдадзена 37 штук.

Па законе такія бюлетэні павінны лічыцца несапраўднымі. Аднак у выніковым пратаколе па выніку выбараў на гэтым участку несапраўдных бюлетэняў ... наогул няма. Ні аднаго.
З гэтай нагоды назіральнік Яўген Анішчанка напісаў скаргі ў акруговую камісію і пракуратуру г. Орша. Ён лічыць, што гэтыя дадзеныя сведчаць аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў на дадзеным участку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international