Віншаванні Алесю Бяляцкаму ад Сеткі Дамоў Правоў Чалавека

2012 2012-09-25T12:25:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhf-oslo_all.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаны Алесь,

На наступным тыдні сябры і партнёры Сеткі Дамоў Правоў Чалавека, якая прадстаўляе 100 арганізацый па правах чалавека, сустрэнуцца ў Заграбе ў Харватыі.

На ўсіх нашых мерапрыемствах будзе адно не занятае месца. Гэта Ваша месца, Алесь, і мы захаваем яго бачным, каб паказаць, дзе Вы па праву павінны быць сёння - і як напамін, што Вы знаходзіцеся ў турме з-за працяглай, самаадданай працы па адстойванні (абароне) правоў чалавека і законнай працы з правамі чалавека. Пакуль Вы не вернецеся і зноў асабіста не далучыцеся да сустрэчы Сеткі Дамоў Правоў Чалавека - свабоднае месца будзе з’яўляцца сімвалам пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Вы натхняеце многіх з нас. Нягледзячы на ​​пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у Вас заўсёды ёсць моцная салідарнасць і падтрымка праваабаронцаў у іншых краінах. Мы глыбока сумуем па Вам, і мы будзем працягваць працаваць у тым жа духу з Вашымі выдатнымі калегамі ў Беларусі. Мы спадзяемся, што Вы атрымаеце фатаграфіі і паштоўкі, дасланыя Вам з усяго свету з прывітаннямі і ў знак нашай любові і глыбокай павагі да Вас.

Мы адчуваем Вас і адсвяткуем Ваш 50-гадовы юбілей з цвёрдым і адзіным патрабаваннем: Неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і 12 палітвязняў у Беларусі!

Мы дасылаем Вам усе самыя найлепшыя пажаданні і віншаванні з Днём Нараджэння ад калег Сеткі Дамоў Правоў Чалавека ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіне, Расіі, Сербіі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Угандзе і Швейцарыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international