12 сьнежня суд Маскоўскага раёну Брэста спыніў адміністратыўную справу ў дачаненьні да Андрэя Шарэнды, а Дзяніса Турчаняка пакараў штрафам у памеры 15.500 рублёў

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 студзеня амаль адначасова:

– у 13:24 на вуліцы Суворава, што ў Берасьці, супрацоўнікі ППС Кавальчук і Харкавец Аляксандар Валер’евіч затрымалі грамадзкага актывіста Андрэя Шарэнду, які жыве побач з месцам затрыманьня і вяртаўся дадому, і даставілі ў Маскоўскі РАУС г. Брэста;

– на скрыжаваньні вуліц Піянерскай і Маскоўскай супрацоўнікамі ДПС Цэванам і Данілюком В.С. быў затрыманы аўтамабіль, якім кіраваў Дзяніс Турчаняк. Падствай дзеля затрыманьня быў сігнал аб угоне аўтамабіля. Дзяніс Турчаняк быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г. Брэста ў 13:40.

– у Пружанах у 13:30 два супрацоўніка міліціі (к-н Томіч Андрэй Тадэвушавіч і участковы Ковганко Вячаслаў Віктаравіч) схапілі сябру АГП Уладзіміра Радзівоньчыка побач з ягоным домам, калі Уладзімір выйшаў у краму па хлеб, запхалі яго ў аўтамабіль і адвезлі ў мясцовы аддзел міліцыі.

Справу каментуе кадыдат ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў, праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

"Я ведаю ўсіх затрыманых, а Андрэй з Дзянісам дапамагаюць мне ў маёй выбарчай кампаніі, таму, вядома, першы, каму патэлефанаваў Андрэй, быў я. Термінова я зьвязаўся з другім кандыдатам ў дэпутаты Сьцяпанам Навасельчанам і на ягоным аўто мы прыбылі ў Маскоўскі РАЎС, дзе сталіся сьведкамі дастаўкі Дзяніса Турчаняка. Андрэй знаходзіўся ў пакоі за пакоем дзяжурнага, доступу туды не было, але было бачна на маніторы дзяжурнага, што хлопец паводзіць сябе спакойна і патрабуе, каб мяне альбо адваката дапусьцілі прадстаўляць ягоныя інтарэсы. Я чуў ягоны дыялог з міліцыянтам, бо Андрэй час ад часу ўключаў тэлефон. Дзяніс таксама быў спакойны і зьдзіўлены – не разумеў, што адбываецца, і запатрабаваў ад супрацоўнікаў ДПС скласьці пратакол адміністратыўнага затрыманьня.

Па размове з прысутнымі міліцыянтамі стала відавочна, што затрыманых абвінавачваюць у парушэньні арт. 156 КаАП - “дробнае хуліганства”.

Неўзабаве дзяжурны запатрабаваў ад нас пакінуць памяшканьне. Пад пагрозай прымяненьня супраць нас арт. 166 КаАП - “непадпарадкаваньне супрацоўікам міліцыі" нам прыйшлось выйсьці з будынку РАУС. Затрыманым быў знойдзены адвакат.

У 17:00 актывісты былі дастаўленыя да судзьдзі Сянько Русланы Альбертаўны ў суд Маскоўскага раёну Брэста, якая вызваліла затрыманых з-пад варты да суда на 10:50 12 сьнежня. Стала вядома, што Уладзімір Радзівончык таксама адпушчаны да суда на 14:00 наступнага дня.

12 сьнежня судзьдзя Сянько Руслана Альбертаўна, заслухаўшы бакі, прыняла рашэньне:

– справу ў адносінах да Андрэя Шарэнды закрыць “за адсутнасьцю складу правапарушэньня”,

–  Дзяніса Турчаняка прызнаць вінаватым і пакараць штрафам у памеры 15.500 рублёў.

Усе, хто прыйшоў на судовае паседжаньне, былі перапісаныя. У самім будынку знаходзілася некалькі дзесяткаў міліцыянтаў і асобаў у цывільным, якія здымалі ўсё на відэакамеру. Гэта была сваеасаблівая дэманстрацыя сілы, спроба падавіць-запалохаць “неабыякавых”.

Я мяркую, што гэтыя затрыманьні маглі быць зьвязаныя:

– з візітам Аляксандра Мілінкевіча ў Берасьце, сустрэча выбаршчыкаў з якім праводзілася 12 сьнежня ў Клубе сувязі а 14 гадзіне;

– са спробай запалохаць апазыцыйных кандыдатаў і іх каманды падчас правядзеньня выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international