Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Штэфан Фюле

2012 2012-09-25T11:25:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fulie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Штэфан Фюле, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага добрасуседства

Штэфан Фюле, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага добрасуседства

“Дарагі Алесь!

Вельмі шкада, што мне даводзіцца перадаваць Вам свае віншаванні з днём народзінаў такім чынам,у такое месца, дзе Вам даклдана не месца.

Перадусім, я зычу Вам моцнага здароўя і моцнага духу, каб выстаяць супраць несправядлівасці, учыненай супраць Вас і іншых людзей.

Я дасылаю Вам гэтае паведамленне, каб засведчыць нашую падтрымку Вашай справы. Вы сталі заўважным і магутным сімвалам усіх паразаў рэжыму, што датычыць павагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і правоў чалавека.

Нішто не можа апраўдаць тое абыходжанне, ахвярай якога Вы сталі. Кожны раз мы паўтараем нашыя патрабаванні да беларускіх уладаў аб неадкладным і безумоўным Вашым вызваленні і аднаўленні ў правах. І мы не спынімся, пакуль яны гэтага не зробяць.

Я вельмі спадзяюся, што Вы хутка здолееце адсвяткаваць Ваш дзень народзінаў вольным чалавекам разам з Вашымі блізкімі.

З павагай,
Штэфан Фюле,
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага добрасуседства”

Сустрэча прадстаўнікоў FIDH і "Вясны" са Штэфанам Фюле

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international