Баранавічы: Назіральнік просіць пракуратуру разабрацца з нечканым “ростам” спісу жадаючых прагаласаваць дома

2012 2012-09-25T09:11:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны назіральнік Галіна Ярашэвіч на выбарчым участку № 24 (Палац дзіцячай творчасці, вул. Савецкая, д. 136) Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 зафіксавала, што нечакана спіс грамадзян, жадаючых прагаласаваць па месцы пражывання, павялічыўся ў дзень галасавання 23 верасня з 47 да 362 чалавек. Галіна Ярашэвіч лічыць, што толькі за кошт папярэдняга галасавання і такой вялікай колькасці прагаласаваўшых па месцы жыхарства выбарчай камісіі ўдалося вывесці агульную лічбу прыняўшых удзел у галасаванні да 54%.

24 верасня Галіна Ярашэвіч напісала заяву ў пракуратуру горада, у якой просіць праверыць факты прымусовага галасавання па месцы жыхарства. Назіральнік просіць даць прававую ацэнку выяўленым фактам і прыняць меры пракурорскага рэагавання да парушальнікаў выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international