Кандыдыт у дэпутаты Менгарсавета Ігар Шынкарык патрабуе правесці праверку па факце распаўсюджвання службовымі асобамі ЖЭС-64 у працоўны час агітацыйных матэрыялаў дарадцы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Міхаіла Матусевіча

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык падаў заяву ў Партызанскую раённую выбарчую камісію і пракуратуру Партызанскага раёна пра тое, што ягоны канкурэнт па Трактаразавадской выбарчай акрузе № 54 Менска парушае выбарчае заканадаўства.

“10 студзеня брыгада дворнікаў у фірмовай спецвопратцы хадзіла па дварах пасёлка трактарабудаўнікоў і клеіла на дзверы пад’ездаў агітацыйныя матэрыялы Міхаіла Матусевіча, – паведаміў Ігар Шынкарык. – У размове яны пацвердзілі, што сапраўды працаўнікі ЖЭС-64, і кіраўніцтва ЖЭС загадала ім расклейваць агітматэрыялы кандыдата ад улады і зрываць друкаваную прадукцыю іншых кандыдатаў. Назваць свае прозвішчы працаўнікі ў фірмовай вопратцы адмовіліся”.

Кандыдат АГП пазначыў таксама, што частка агітацыйных матэрыялаў Міхаіла Матусевіча распаўсюджваецца без выходных дадзеных, у тым ліку не пазначаны тыраж і вытворца. Прыклады такой друкаванай прадукцыі Ігар Шынкарык перадаў у выбаркам. Акрамя таго ён патрабуе правесці даследванне наконт рэальнага тыражу агітацыйнай прадукцыі канкурэнта. Як лічыць Ігар Шынкарык, кошт паўнакаляровых агітматэрыялаў былога першага намесніка старшыні КДК значна перавышае 8 базавых велечынь, якія выдзяляе дзяржава.

Такую выснову кандыдат АГП зрабіў, калі падлічыў выдаткі на выраб трох відаў друкаванай прадукцыі Міхаіла Матусевіча, што распаўсюджваюцца ў Трактаразавадской выбарчай акрузе № 54. Арыфметычныя разлікі Ігар Шынкарык таксама падаў у адной са сваіх заяў разам з узорамі ўлётак Міхаіла Матусевіча.

Як паведаміў прэс-службе АГП Ігар Шынкарык, з дошак аб’яў дворнікі зрываюць агітацыйныя ўлёткі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international