Маладэчна: Для акруговай камісіі выбары ўжо скончыліся, дзя назіральнікаў – працягваюцца.

2012 2012-09-24T19:20:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balanchuk-eduard.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Маладэчне Эдуард Баланчук

Прадстаўнік БХК у Маладэчне Эдуард Баланчук

Назіральнікі, якія працавалі на маладэчанскіх участках адзначаюць, што нечаканасцяў на выбарах не было: усе ўдзельнікі выбарчага працэсу паводзілі сябе па звычайнай, адпрацаванай схеме. Амаль на ўсіх участках, дзе назіральнікі працавалі, існуюць заўвагі: несупадзенні лічбаў, закрытасць для назіральнікаў дзеянняў камісій.

Так, на Дажынкаўскім участку №81 у выніку колькасць выбаршчыкаў скарацілася на 60 чалавек, як патлумачылі назіральніку, гэта адбылося таму, што ў апошні момант у камісію прыйшлі звесткі, што гэтыя людзі ўжо прагаласавалі, знаходзячыся хто ў камандзіроўцы, хто ў шпіталі.

На Гарадокскім участку №25 пайшлі ішным шляхам. Там атрымалася розніца паміж лічбай прыняўшых удзел у галасаванні, якая спачатку была агучана старшынёй (1590) і той лічбай, якая ўрэшце з’явілася ў пратаколе (1626).

Назіральніцы на Будаўнічым ўчастку №18 падчас падліку галасоў нават не дазвалялі падняцца з крэсла. Каб яна гэтага не зрабіла, за руку яе трымаў іншы назіральнік – хто дакладна гэта быў, назіральніца не даведалася.

На Партызанскім участку №8 назіральніцы катэгарычна забаранілі фатаграфаваць, пагражаючы выдаленнем.

На Станказавадскім выбарчым участку №29 сярод дастаных са скрыні бюлетэняў назіральнік заўважыў падазроны стос роўна складзеных і не змятых бюлетэняў.

Назіральніка Эдуарда Баланчука (на фота), акрэдытаванага на Маладэчанскай гарадской акрузе, які ў дзень выбараў працаваў на выбарчым участку і хацеў прасачыць за перадачай пратаколаў у акруговую камісію, старшыня акруговай камісіі выставіла за дзверы:  маўляў, зараз няма пасяджэння, на якім назіральнік мае права знаходзіцца. Гэта адбылося на вачах міжнародных назіральнікаў.

24 верасня раніцай Эдуард звярнуўся ў акруговую камісію, каб атрымаць выніковы пратакол. Намесніца кіраўніка камісіі Люцыя Арловіч паведаміла, што пратакол ён атрымае толькі пазней, на пасяджэнні камісіі, а зараз камісія не працуе. Калі Эдуард указаў на змешчаны расклад працы камісіі, спадарыня Арловіч адказала: “Выбары ўжо скончыліся і расклад не актуальны”. Скаргі назіральніку прапанавалі прыносіць таксама у іншы час – “з 16 да 19 гадзінаў”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international