Дэпутата Савановіча вылучылі ад калектыва ЖЭС-48 фіктыўна

2012 2012-09-24T16:58:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Савановіч

Міхаіл Савановіч

Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.

Ёсць дзевяць заяваў на імя дырэктара ЖЭС-48 ад супрацоўнікаў прадпрыемства пра тое, што яны “пра Міхаіла Фёдаравіча Савановіча ніколі не чулі, з ім не знаёмыя і ні ў якіх дзеяннях з ім не ўдзейнічалі”. Сабраў заявы майстар ЖЭС-48 Павел Спірын.

У сваёй заяве ў Мінскую гарадскую пракуратуру ён паведамляе, што 19 жніўня дырэктар ЖЭС-48 Ганна Ягоршава паведаміла працоўнаму калектыву, што атрымала ад старшыні Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаіла Савановіча ліст, у якім ён просіць аказаць садзеянне ў вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыва. Для таго, каб вылучацца ад працоўнага калектыва, трэба, каб у калектыве было не менш за 300 чалавек. Дырэктар ЖЭС-48 сказала, што дырэктар ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна г. Мінска Шашок Васіль Васільевіч загадаў «выбраць» чатырох дэлегатаў на з'езд, прычым для вылучэння дэлегатаў трэба сабраць супрацоўнікаў ЖЭС-48, каб яны змаглі абраць кандыдатуры.

“Улічваючы, што Савановіча М.Ф. ніхто ніколі ў вочы не бачыў і не ведае, Шашок В.В. сказаў сход не праводзіць, а напісаць фіктыўны пратакол аб тым, што 57 супрацоўнікаў ЖЭС-48 нібыта вылучылі дэлегатамі майстра Спірына Паўла Мікалаевіча, майстра Мароз Таццяну Антонаўну, слесара-сантэхніка Куцькіна Андрэя Джонавіча, работніка па комплекснай уборцы Козіну Тамару Аляксандраўну”, - адзначаецца ў заяве.

Да таго ж, на з’ездзе замест Козінай прысутнічала сакратар ЖЭС-48 Вікторыя Ахраменка, якая не мела на гэта паўнамоцтваў.

У сувязі з выкладзенымі фактамі  Павел Спірын просіць Мінскую гарадскую пракуратуру правесці расследаванне на прадмет наяўнасці ў дзеяннях дырэктара ЖРЭА №1 Шашка В.В. складу злачынства па арт. 192 Крымінальнага кодэксу РБ.

Паводле вынікаў галасавання на Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 перамогу атрымаў менавіта Міхаіл Савановіч. Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч адзначыў, што калі факты, выкладзеныя Паўлам Спірыным, пацвердзяцца, будзе пакараны не толькі старшыня ЖРЭА №1 Фрунзенскага раёна. “У такім выпадку пад сумневам будуць вынікі галасавання на Кальварыйскай выбарчай акрузе №104”, - дадаў праваабаронца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international