Старшыні выбарчых камісій: лічым так, як нас навучылі на трэнінгах

2012 2012-09-24T13:18:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні ў дні папярэдняга і асноўнага галасавання каля дваццаці праваабаронцаў з “Вясны” і БХК, якія працавалі незалежнымі назіральнікамі, падалі ва ўчастковыя камісіі заявы з прапановай больш адкрытага і празрыстага падліку галасоў. Аналагічныя заявы падавалі і прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары”. Але паўсюдна былі атрыманыя адмоўныя адказы, прычым рашэнні прымалі старшыні камісій фактычна аднаасобна. Цікава, што на 19-ым участку Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі старшынёй камісіі спярша была вусна падтрымана прапанова назіральнікаў па падліку галасоў, але пасля камісія “схамянулася” і перадумала – у 19.55 назіральнікі атрымалі пісьмовую адмову.

Найбольш нестандартны адказ атрымала назіральніца Святлана Рудкоўская на 43-м участку Гарадзенскай сельскай акругі, дзе безальтэрнатыўна абіраўся дэпутатам генерал Аляксандар Мяжуеў. Старшыня УВК Людміла Мячына разгледзела заяву аднаасобна, без правядзення паседжання камісіі і сярод іншага напісала, што “працэдура падліку галасоў і устанаўленне вынікаў галасавання была адпрацаваная з членамі камісіі пры правядзенні трэнінгу”. Застаецца дадаць, што такія трэнінгі нешта не паспрыялі выкананню ўсіх нормаў Выбарчага кодэксу. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international