Дэпутацкая група “Рэспубліка” просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць зьмяненьне Выбарчага кодэксу. (Радыё Свабода).

2003 2003-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры дэпутацкай групы “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец і Валеры Фралоў, скарыстаўшыся сваім правам парлямэнтароў, перадалі ў Канстытуцыйны суд калектыўную заяву-зварот 180 грамадзянаў Беларусі. Усе яны былі назіральнікамі на мясцовых выбарах, што адбыліся ўвесну. Грамадзяне, якія на ўласным досьведзе пераканаліся ў недасканаласьці выбарчага заканадаўства, просяць ініцыяваць яго зьмяненьні.
180 назіральнікаў засяроджваюць увагу на двух артыкулах Выбарчага кодэксу. 34-ы тычыцца пашырэньня ўдзелу у выбарах палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, 13-ы — прадастаўленьня грамадзянам Беларусіпоўнай і праўдзівай інфармацыі пра вынікі выбараў.

Паводле дзейнага заканадаўства, выбарчыя камісіі фармуюцца чатырма суб’ектамі — палітычнымі партыямі, грамадзкімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі і грамадзянамі праз збор подпісаў. Аналіз складу камісіяў у Менску, Берасьці і Магілёве паказаў, што нават у гэтых буйных гарадах партыйцы складалі менш за 0,1% ад агульнай колькасьці сяброў камісіяў, а грамадзкія арганізацыі правялі ў камісіі менш за 2% сваіх сяброў. Рэальна на апошніх выбарах у камісіях дамінавалі прадстаўнікі працоўных калектываў — шмат дзе аж 98% ад агульнай колькасьці сяброў камісіяў. Што ж тычыцца, назіральнікаў, дык яны паўсюдна былі пазбаўленыя магчымасьці сачыць за выбарамі. Як сьцьвярджаецца ў заяве, “фактычна назіральнікам было дадзенае права толькі прысутнасьці ў памяшканьні для галасаваньня”.

Хаця папраўкі ў Выбарчы кодэкс можа ўносіць непасрэдна Палата прадстаўнікоў, адзін з падпісантаў заявы Ўладзімер Раманоўскі тлумачыць, чаму без умяшальніцтва Канстытуцыйнага суду цяжка абысьціся:

(Раманоўскі: ) “Пытаньні практыкі, з гледзішча прымяненьня заканадаўства, магчыма вырашыць толькі праз Кастытуцыйны суд”.

Згодна з законам, Канстытуцыйны суд мусіць даць адказ дэпутатам не пазьней чым праз 30 дзён з моманту іх звароту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international