Баранавічы: “Куратары груп не прымушалі, а толькі інфармавалі студэнтаў…”

2012 2012-09-24T12:50:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak-daterm-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Куратары Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Наталля Маісеенка і Ганна Верамейка не прымушалі студэнтаў да датэрміновага галасавання, а толькі інфармавалі іх аб магчымасці такога галасавання на працягу 18-22 верасня. Менавіта такі адказ атрымаў назіральнік Сяргей Гоўша ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 Таццяны Латышавай.

Раней мы паведамлялі, што незалежныя назіральнікі Віктар Мезяк, Іван Лабко, Віктар Цяпін зафіксавалі высокую яўку выбаршчыкаў на ўчастках, дзе галасавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па словах саміх студэнтаў на датэрміновае галасаванне іх заганялі куратары груп і прадстаўнікі студэнцкага актыву.

Таму назіральнік Сяргей Гоўша напісаў скаргу пракурору горада аб парушэнні выбарчага заканадаўства супрацоўнікамі універсітэта. Аднак пракурор традыцыйна ухіліўся ад праверкі выкладзеных фактаў і пераадрасаваў скаргу назіральніка ў АВК № 5.

Старшыня АВК № 5 Таццяна Латышава ў пісьмовым адказе не пацвердзіла факт прымусовага датэрміновага галасавання, а паведаміла, што куратары груп толькі інфармавалі студэнтаў аб іх праве на датэрміновае галасаванне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international