У Менску былі затрыманыя моладзевыя назіральнікі (абноўлена)
Па інфармацыі праваабаронцаў на 15.30, затрыманых назіральнікаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пачалі адпускаць з РУУСу Цэнтральнага раёна Менска. Ва ўсіх узялі адбіткі пальцаў, знялі на відэа. Супрацоўнікі міліцыі не далі ніякіх тлусачэнняў наконт прычыны затрымання і пратаколаў на затрыманых не складалі.
***
24 верасня ў Менску затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевага праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, якія учора ажыццяўлялі назіранне на сталічных выбарчых участках.
Пра гэта праваабаронцам па тэлефоне паспела паведаміць адна з затрыманых – Марыя Сляпцова. Са слоў дзяўчыны, затрымлівалі назіральнікаў амапаўцы ля гатэля “Хостэл Джаз” па вуліцы Шчадрына ў Менску.
Вядомы таксама прозвішчы некаторых іншых затрыманых - Алесь Заяц, Наста Матчанка, Алесь Герасіменка.
Затрыманых дастаўляюць у Цэнтральны РУУС Менску.
Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" ("Election Observation: Theory and Practice", EOTP) ажыццяўляюць моладзевы цэнтр "Belarus Watch", Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільнюс). На працягу апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі.