Мінск: апазіцыя не трапіла ў парламент

2012 2012-09-24T11:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Позна ўвечары 23 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік агучылі імёны кандыдатаў у дэпутаты, якія перамаглі на парламенцкіх выбарах па мінскіх акругах.

Сярод абраных дэпутатаў не было ні аднаго прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» або Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якія працягнулі ўдзел у выбарах.

Такім чынам, Менск у Палаце прадстаўнікоў будуць прадстаўляць наступныя дэпутаты:
 
Шабанаўская выбарчая акруга № 91 - старшыня Завадской раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аксана Няхайчык;

Аўтазаводская выбарчая акруга № 92 - старшыня завадскога камітэта прафсаюза першаснай прафсаюзнай арганізацыі ліцейнага завода ААТ "МАЗ" ВА “БелаўтаМАЗ” Сяргей Дудкін;

Васняцоўская выбарчая акруга № 93 - дэкан факультэта маркетынгу УА «БДЭУ» Валерый Барадзеня;

Свіслацкая выбарчая акруга № 94 - дырэктар філіяла «Аўтобусны парк № 2» ГП «Мінсктранс» Леанід Мажэйка;

Купалаўская выбарчая акруга № 95 - дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка;

Чкалаўская выбарчая акруга № 96 - галоўны ўрач 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Наталля Клімовіч;

Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97 - старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска Уладзімір Чаравач;

Грушэўская выбарчая акруга № 98 - камандзір корпуса ООП унутраных войскаў МУС РБ в / ч 3403 Васіль Аляксеенка;

Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга № 99 - дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шылава;

Ясенінская выбарчая акруга № 100 - дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі пры Мінадукацыі Генадзь Пальчык;

Фрунзенская выбарчая акруга № 101 – дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксей Кузьміч;

Заходняя выбарчая акруга № 102 - спецыяліст дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк» Людміла Кубракова;

Матусевіцкая выбарчая акруга № 103 - дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Жураўская;

Кальварыйская выбарчая акруга № 104 - старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч;

Старавіленская выбарчая акруга № 105 - дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка;

Коласаўская выбарчая акруга № 106 - галоўны ўрач 34-й цэнтральнай клінічнай паліклінікі Дзмітрый Шаўцоў;

Усходняя выбарчая акруга № 107 - дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько;

Каліноўская выбарчая акруга № 108 - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАНБ Марат Жылінскі;

Уручская выбарчая акруга № 109 - начальнік навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Ваеннай акадэміі РБ Зыгмунд Валевіч;

Партызанская выбарчая акруга № 110 - дырэктар Мінскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа Аляксандр Волчанкаў.

Па дадзеных ЦВК, яўка па Мінску склала 59,2%,

Усяго на дзень выбараў у Менску былі зарэгістраваныя 73 кандыдата ў дэпутаты.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international