Учора ў Бярозе, пасля сустрэчы з выбарцамі быў затрыманы лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора ў Бярозе (Берасцейская вобласць) адбылася сустрэча лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі. Пасля сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Ніякіх абвінавачванняў палітыку прад`яўлена не было, міліцыянты патрабавалі перапісаць дадзеныя людзей, якія разам з Мілінкевічам знаходзяцца ў ягонай машыне. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі патрабаванне загадам начальства.

Пазней на ўездзе ў Берасце, без усялякіх тлумачэнняў, машына Мілінкевіча ізноў была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ. Пасля таго, як Мілінкевіч запатрабаваў тлумачэнняў, міліцыянты абвесцілі, што ён затрыманы. Пад канвоем, машына лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл, у якой акрамя Мілінкевіча знаходзіцца ягоная жонка, была накіравана адзін з РАУС Берасця. Праз гадзіну без прад`яўлення якіх-кольвек прэтэнзіяў і абвінавачванняў берасцейская міліцыя адпусціла Аляксандра Мілінкевіча на свабоду.

Сяржук Гусецкі, сябра Партыі БНФ з Бярозы  паведаміў, што раніцай учарашняга дня яго выклікалі ў міліцыю і распытывалі пра сустрэчу. "Таксама мне паказалі сарваную ўлётку і запыталіся хто іх развешвае,"  - гаворыць С. Гусецкі. Па факту зрывання улётак аб сустрэчы з даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты, актывіст падаў скаргу ў міліцыю. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international