Братам Дварэцкім прысудзілі 3 сутак арышту

2012 2012-09-24T14:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dvarecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Дварэцкі

Аляксей Дварэцкі

Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі. У суботу іх затрымалі падчас расклейвання налепак за байкот.

Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў ЦІП на Акрэсціна.

Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП) мусіць разглядаць адміністрацыйная камісія, а вось непадпарадкаванне органам аховы правапарадку разглядалі ў судзе Партызанскага раёна. Суддзя – Мар’яна Валчкова.

Першы сведка салдат тэрміновай службы ўнутраных войскаў Хлебавец. Кажа, што ён убачыў, што хлапцы лепяць налепкі " байкот"  і папрасіў  праследваць за ім. Браты Дварэцкія нібыта пачалі вырывацца, але потым супакоіліся. Непавінавенне выразіліся ў тым, што яны спачатку не спыніліся, а потым вырываліся. Другім сведкаў быў Навапольцаў Анатоль.

Рашэнне суда па Андрэю і Аляксею Дварэцкім - па трое сутак арышту, заўтра ў 17.00 іх павінны выпусціць.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international