Віншаванні для Алеся Бяляцкага - ад калегаў, сяброў і знаёмых (дадаецца)

2012 2012-09-24T15:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто далучаецца да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага. У “Вясну” працягваюць прыходзіць цёплыя лісты і фотаздымкі з віншаваннямі юбіляру – ад партнёраў, калегаў, сяброў, знаёмых і проста неабыякавых да лёсу зняволенага праваабаронцы людзей.

Таццяна Казак з Латвіі:

“Шаноўны Алесь! Даведалася, што на днях сустрэнеш паўсотгадовы юбілей! Шчыра віншую! Зычу Божай дапамогі на бліжэйшыя наступныя паўстагоддзя ва ўсіх тваіх справах, і прыватных і грамадскіх! Жыве Беларусь!” 

 

Дырэктар расійскага Інстытута правоў чалавека Валянцін Гефтэр:

Дарагі сябар і калега,
як бы цяжка не было табе ў вязніцы пад ціскам розных супастатаў у форме і без, няхай маленькай надзеяй на хутчэйшае тваё вызвалення стане наша любоў і памяць пра твае далёка не марныя намаганні ўсіх апошніх гадоў.
І
няхай, захаваўшы здароўе і сілы для грамадскага служэння, на волі ты зможаш заняцца і іншымі любімымі справамі, адчуць усю радасць чалавечага быцця і падтрымкі ад блізкіх і нас, тваіх паплечнікаў.
Зычу мужнасці і цярпення, якіх табе і так не займаць.
Да хуткай сустрэчы, Алесь
!”


Журналіст Алесь Дашчынскі: “Разам з айцом Якабам далучаемся да віншавальнага тыдня Алеся Бяляцкага”.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.

Праваабаронца Дар'я Корсак.

Валянцін Гефтэр
Алесь Дашчынскі і айцец Якаб
Андрэй Бастунец
Дар'я Корсак

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international