Ліда: за дзесяць хвілін “прагаласавалі” 156 выбаршчыкаў

2012 2012-09-23T23:42:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piasochnygadzinnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў мясцовы назіральнік за выбарамі Леанід Анацка, за дзесяць хвілін на выбарчым участку № 17 “прагаласавалі” 156 чалавек.

“На 17 участку я быў назіральнікам. Там па спісе для галасавання налічвалася 1468 чалавек. Я лічыў кожнага выбаршчыка, які прыходзіў на ўчастак - налічыў 850 чалавек. На дзесяць хвілін я выйшаў пакурыць - і аказалася, што ўжо “прагаласавалі” 1006 чалавек. Дзіўна, але гэта факт: як за дзесяць хвілін паспелі “прагаласаваць” 156 чалавек, калі на ўчастак вельмі слаба ішлі выбаршчыкі!”, — здзіўлена распавёў Леанід Анацка.

Па гэтым факце назіральнік напісаў скаргу старшыні Лідскай выбарчай акругі № 54 Аляксандру Быкоўскаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international