Бабруйск: Вялікія разыходжанні ў падліках сябраў камісій і назіральнікаў

2012 2012-09-23T23:12:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lichby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніна Федзяева, назіральніца, якая працавала на ўчастку № 35 (САШ № 2), расказала пра вялікае разыходжанне ў падліках.

-Я цэлы дзень знаходзілася на ўчастку і вельмі пільна падлічвала выбаршчыкаў. Але пасля выніковага падліку галасоў я ўбачыла 342 лішніх бюлютэня па пратаколу! Лічу, што выбары на гэтым участку не адбыліся. Бо без гэтага відавочнага ўкідвання мы налічылі ў канчатковым выніку крыху больш за 700 прагаласаваўшых, гэта з 2 030 выбаршчыкаў, зарэгістраваных на гэтым участку. Я збіраюся падаваць скаргу ў АВК з гэтай нагоды.

Таксама не супалі лічбы на ўчастку № 4, дзе назіраў Яўген Габрэлян. Ён налічыў 80 лішніх бюлетэняў, якія і сталі вырашальнымі для таго, каб выбары на гэтым участку можна было лічыць адбыўшыміся.

-На гэтым участку зарэгістраваныя 1 466 выбаршчыкаў, мы налічылі, што з іх прагаласаваў 691, то бок выбары не адбыліся. Але камісія дала іншую лічбу ў выніковым пратаколе – 776 бюлютэняў, - расказаў Яўген Габрэлян.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international