Мінск: на 594 участку скрадзены выніковы пратакол галасавання

2012 2012-09-23T22:24:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/klichnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З рук старшыні камісіі яго вырвала адна з праўладных назіральніц. Аднак ні старшыня, ні сакратар камісіі, ні нават міліцыянт яе не спынілі. Яны разам з ёй паспяшаліся пакінуць будынак участку. Парушэнне было зафіксавана нацыянальнымі незалежнымі назіральнікамі і міжанроднымі ад місіі АБСЕ.

Як паведаміў незалежны назіральнік Алесь Лукашэвіч, пратакол аб датэрміновым галасаванні быў навідавоку ў назіральнікаў. А вось пратакол аб выніковым галасаванні 23 верасня раптоўна знік з участку. Старшыня камісіі нёс яго ў руках, як раптоўна адна з назіральніц ад праўладнай арганізацыі выхапіла яго з рук старшыні і збегла, - распавядае спадар Лукашэвіч. – Мы пачалі крычаць, каб міліцыянт яе ўтрымаў, каб сябры камісіі таксама зрабілі нешта. Мы таксама спрабавалі дагнаць гэту жанчыну, але і міліцыянт, і кіраўніцтва ўчастковай выбарчай камісіі №594 замінала нам. Неўзабаве старшыня, сакратар і міліцыянт таксама пакінулі будынак. Астатнія сябры камісіі пачалі збіраць мэблю, нібыта нічога старшанаг на ўчастку не адбылося”.

На выбарчым участку №594 Усходняй 107-й выбарчай акругі было зарэгістравана 12 назіральнікаў, у тым ліку два міжнародныя – ад місіі БДІПЧ АБСЕ. Яны таксама здзівіліся такому развіццю падзей, перапытвалі ў прадстаўнікоў камісіі, куды падзеўся выніковы пратакол.

Справа ў тым, што на дадзеным участку выбары не адбыліся – прагаласавала не болей за 32% выбаршчыкаў. Па інфармацыі ад Алеся Лукашэвіча ўсяго мелася 1 150 бюлетэняў, 317 было выдадзена для галасавання, 833 засталіся невыкарыстанымі.

На дадзены момант два незалежных назіральнікі накіраваліся ў акруговую выбарчую камісію №107, каб перадаць акт парушэння. Аднак пакуль іх не прапускаюць на сустрэчу са старшынём АВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international