Міхаіл Наскоў, студэнт са Сьветлагорска, які навучаецца ў Польшчы паводле праграмы імя К. Каліноўскага, аштрафаваны ў час паездкі дадому

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штраф наклаў палкоўнік Васіль Кацуба - ваенны камісар Сьветлагорскага раёну, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

19-гадовы М. Наскоў зь верасьня мінулага году вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Любліне. У кастрычніку на хатні адрас Міхаіла ў Сьветлагорску даслалі паведамленьне, што хлопцу належыць прыбыць у ваенны камісарыят для “вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з прызывам”. У гэтым жа паведамленьні пералічаны паважлівыя прычыны няяўкі, якія прадугледжаныя Законам “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”. Сярод іх – “абставіны, якія не залежаць ад волі грамадзяніна” і “іншыя прычыны, якія прызнаныя паважлівымі прызыўной камісіяй”.

Гэты выклік Міхаіл атрымаў толькі цяпер, калі прыехаў дадому на некалькі выходных дзён. Прачытаў паведамленьне і адразу ж пайшоў у ваенкамат. Там ён патлумачыў, што апошнія 4 месяцы дома ня быў - гэта можна праверыць па штампах у пашпарце, якія паставілі на мяжы. А таксама паказаў даведку з унівэрсытэту, што ён сапраўды там навучаецца.

Аднак такая прычына не была прызнана паважлівай. Начальнік аддзяленьня прызыву падпалкоўнік Уладзімер Шаўчэнка склаў у адносінах да М. Наскова пратакол па артыкуле 190-1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “Няяўка па выкліку ў ваенны камісарыят”. Гэты артыкул прадугледжвае папярэджаньне альбо штраф. Ваенны камісар раёну - палкоўнік В. Кацуба - прыняў пастанову накласьці на прызыўніка штраф у памеры 40000 руб.

Палітычны кантэкст пакарання ў ваенкамаце адмаўляюць. “Атрымалася – аштрафавалі таму, што прыйшоў у ваенкамат”, – жартуюць сябры хлопца. М. Наскоў ня стаў займацца аспрэчваньнем штрафу – у студэнтаў пачынаецца сэсія, і яму трэба было вяртацца на вучобу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international