Мінск: пяцёх назіральнікаў выдалілі з выбарчага ўчастка

2012 2012-09-23T22:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-mescy-nazir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З участка № 449 сталічнай Кальварыйскай акругі № 104 сёння ўвечары былі выдаленыя пяць незалежных назіральнікаў. Як паведаміў каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па гэтай акрузе Юрый Салодкі, на ўчастку працавалі два назіральнікі ад «ГП» Антон Жылко і Станіслаў Рамановіч і яшчэ тры незалежных назіральніка.

«Назіральнікі працавалі дастаткова актыўна, заўважалі памылкі ў працы камісіі, калі, напрыклад, бюлетэнь спрабавалі выдаць чалавеку без дакументаў. Пры выязным галасаванні яны таксама паказвалі на недахопы працы камісіі», - распавёў Салодкі.

Паводле яго слоў, каля 17 гадзін на ўчастак прыехалі двое мужчын гадоў 30-35, «вельмі падобных на людзей у цывільным». Маладыя людзі паказалі нейкія пасведчанні сябрам камісіі, а астатнім прысутным прадставіліся назіральнікамі з «Белай Русі». Як адзначыў Салодкі, мужчыны паводзілі сябе агрэсіўна, правакавалі на канфлікт незалежных назіральнікаў, пагражалі ім і не давалі выйсці з памяшкання.

Пасля таго як Антон Жылко спытаў у камісіі, ці можна яму зарадзіць ноўтбук, прадстаўнік «Белай Русі» напісаў скаргу на ўсіх пецярых незалежных назіральнікаў, заявіўшы, што яны перашкаджаюць яму праводзіць назіранне. Камісія прыняла рашэнне выдаліць з участка ўсіх пецярых незалежных назіральнікаў.

У гэтай жа акрузе з правакацыяй сутыкнулася назіральніца 474-га ўчастка Аляксандра Юдзіна, якая з'яўляецца таксама даверанай асобай кандыдата ад «Гавары праўду!» па Кальварыйскай акрузе Таццяны Караткевіч. Па словах Салодкага, на працягу ўсяго дня ў назіральніцы не ўзнікала канфліктаў з камісіяй і іншымі назіральнікам, але да вечара яе пачалі правакаваць на канфлікт калегі з «Белай Русі». Да выдалення Юдзінай з участку, справа, аднак, не дайшла - увесары туды прыехала сама кандыдат і сітуацыя супакоілася, адзначыў каардынатар.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international