Светлагорск: настаўніца ўкідвала бюлетэні

2012 2012-09-23T21:39:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharubina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску на выбарчым участку ў сярэдняй школе № 1 назіральнікі заўважылі ўкідванне бюлетэняў у скрыню для галасавання. Па словах назіральніка, бюлетэні ўкідвала настаўніца гэтай школы Марына Шарубіна, якая ўваходзіць ва ўчастковую выбарчую камісію. Пададзена адпаведная заява ў пракуратуру.

Гаворыць Леанід Болдуеў – назіральнік ва ўчастковай выбарчай камісіі Пралетарскага выбарчага ўчастка № 2, цэнтр якога знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1  Светлагорска:

– Я ўбачыў, як адна жанчына з камісіі падыйшла да скрыні, быццам прагаласавала. Праз нейкі час гляджу, а тая самая жанчына зноў і зноў да скрыні падыходзіць. І ўкідвае не адзін бюлетэнь, а пяць ці шэсць. Я даведаўся, што гэта Марына Шарубіна, настаўніца гэтай школы, а як выбаршчыца на гэтым участку яна не зарэгістравана.

Пра гэта Л. Болдуеў паведаміў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі.

– Тое, як Шарубіна ўкідвала бюлетэні, бачылі і іншыя назіральнікі, – гаворыць Леанід Болдуеў. – Я магу назваць іх па імёнах, думаю, яны і ў пракуратуры гэта гатовы паццвердзіць.

Шарубіна Марына Барысаўна (на здымку) працуе ў школе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У выбарчую камісію была вылучана “грамадзянамі шляхам падачы заявы”.

– У прыватных размовах, у кампаніі Марына Барысаўна выглядала як чалавек з дэмакратычнымі поглядамі, ніколі б не падумаў, што яна магла б пайсці на такое, – пракаментаваў настаўнік школы, які папрасіў не называць яго.

Л. Болдуеў адвёз адпаведную заяву ў Светлагорскую раённую пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international