У Пінску для недзяржаўнай грамадзка-палітычнай газеты “Мясцовы час” стала праблематычным атрыманьне інфармацыі ад супрацоўнікаў гарвыканкама і міліцыі

2007 2007-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяжурны міліцыянер Пінскага ГАУС на мінулым тыдні адмовіўся прадаставіць запатрабаваныя аператыўныя звесткі пра здарэнні ў горадзе рэдактару газеты Віктару Ярашуку.

Журналіст пасля інцыдэнту звярнуўся да начальніка штаба Пінскага ГАУС Міхаіла Цялушкі, каб высветліць прычыну адмовы і вырашыць пытанне магчымасці атрымліваць інфармацыю ў будучым. Аднак М.Цялушка без тлумачэння адказаў, што недзяржаўнай газеце інфармацыя больш прадастаўляцца не будзе.

Супрацоўнікі Пінскага гарвыканкама таксама адмаўляюцца даваць інфармацыю журналістам “Мясцовага часу”. У гарвыканкаме карэспандэнтам “МЧ” паведамілі, што яны цяпер атрымаць інфармацыю любой уласцівасці могуць толькі з пісьмовага дазволу старшыні выканкама альбо яго намеснікаў. Прычым адказ можна чакаць на працягу месяца з дня атрымання чыноўнікамі пісьмовага запыту.

Такі метад “узаемасупрацоўніцтва” журналістаў не задавальняе, паколькі губляецца аператыўнасць публікацый, паведаміў БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international