Светлагорск: нізкая актыўнасць выбаршчыкаў і разыходжанні ў лічбах

2012 2012-09-23T20:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naskova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік Таццяна Наскова на выбарчым участку 23 верасня

Назіральнік Таццяна Наскова на выбарчым участку 23 верасня

Паводле падліку назіральнікаў, у Светлагорску на адным з кантрольных участкаў на 16 гадзін прагаласавала меньш за 50% выбаршчыкаў. На іншым участку разыходжанні з афіцыйнымі дадзенымі складаюць 15%. Прычым лічбы тут атрымалася даведацца ад старшыні камісіі Алены Таўсцянковай толькі з дапамогай назіральнікаў ад АБСЕ.

Кааператыўны выбарчы ўчастак № 20 знаходзіцца ў памяшканні вучэбна-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Светлагорская аўтамабільная школа ДТСААФ” . Сярод назіральнікаў тут – Таццяна Наскова (на здымку). На пытанне аб тым, як ідзе галасаванне, адказвае:

– Нізкая актыўнасць выбаршчыкаў. Відавочна, што ніжэй, чым калі-небудзь за апошнія гады. Па маіх падліках на 16 гадзін прагаласавала меньш за палову выбаршчыкаў, якія зарэгістраваны на ўчастку, нават з улікам датэрміновага галасавання.

А вось на Прывакзальным выбарчым участку № 22, які размешчаны ў сярэдняй школе № 11, даведацца пра што-небудзь няпроста. Па словах незалежных назіральнікаў, нестыкоўкі пачаліся падчас датэрміновага галасавання: старшыня камісіі, намеснік дырэктара гэтай школы Таўсцянкова Алена Аляксандраўна, якая была вылучана ў камісію ад БРСМ, спачатку сказала ім, што колькасць атрыманых на ўчастак бюлетэняў для галасавання нібыта супадае з колькасцю выбаршчыкаў – хоць бюлетэні выдаюць “з запасам”. У апошні дзень датэрміновага галасавання старшыня ўжо казала, што “бюлетэняў крыху больш”, і – самае дзіўнае – што іх колькасць можа змяняцца. Таксама, як кажуць назіральнікі, у штодзённых пратаколах датэрміновага галасавання не запісвалася, як належыць па законе, нарастаючая колькасць прагаласаваўшых, а ўказвалася толькі лічба за дзень. Самі запісы, кажуць назіральнікі, рабіліся невыразна, “нібыта праз капірку”.

Сёння на участку № 22 з сярэдзіны дня прысутнічаюць назіральнікі ад АБСЕ. Толькі з іх дапамогаю атрымалася даведацца афіцыйную колькасць прагаласаваўшых на 14 гадзін, а да гэтага Алена Таўсцянкова на просьбы мясцовых назіральнікаў “то казала пачакаць, то некуды знікала”. Па словах мясцовых дэмакратычных назіральнікаў, афіцыйная лічба на 15% перавышае тую колькасць, якую налічылі яны з улікам датэрміновага галасавання.

Разам у Светлагорскай выбарчай акрузе 61 участак, з іх 32 – у Светлагорску. Незалежныя назіральнікі прысутнічаюць на 26 ўчастках у Светлагорску, г.п. Парычы, р.п. Сасновы Бор і в.Якімава Слабада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international