Старшыня выбарчага ўчастка: Камісіі лічаць галасы добра, “традыцыйным” спосабам

2012 2012-09-23T19:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад БХК Эдуард Баланчук, які ў дзень выбараў працуе на Крынічным выбарчым участку ў СШ №14, распавёў пра наведванне ўчастку міжнароднай назіральніцай ад СНД - дэпутаткай расійскай дзярждумы.

Назіральніца пацікавілася ў Эдуарда, як ідзе галасаванне. Прадстаўнік БХК адказаў, што пакуль па сёняшняму дню ў яго заўваг няма, але “самае цікавае” звычайна пачынаецца падчас падліку галасоў: усе сябры камісіі становяцца шчыльным колам вакол бюлетэняў, назіральніку блізка падыходзіць не дазваляюць, да таго ж агульныя лічбы галасоў падсумоўвае адзінаасобна старшыня камісіі ці сакратар. Эдуард паведаміў, што ўжо шматразова працаваў назіральнікам менавіта на гэтым учатку – сітуацыя была аднолькавая, і склад камісіі на гэты раз амаль не змяніўся.

Размову назіральнікаў пачула старшыня суседняга ўчастка для галасавання Зоя Кокаш, умяшалася і пачала даказваць, што Эдуард не мае рацыі, што камісіі лічаць галасы згодна з Выбарчым кодэксам і лічаць добра, “традыцыйным” спосабам.

Міжнародная назіральніца адзначыла, што задаволена магчымасцю выслухаць меркаванне абодвух бакоў, але ў падрабязнасці не ўнікала. Эдуард адзначае, што ў яго наогул склалася ўражанне, што яна асабліва не цікавілася тым, што адбываецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international